Паводле Шагала… Віцебскі геній натхніў студэнтаў на стварэнне сцэнічных касцюмаў

1 июня 2018

Сцэнічны касцюм праз прызму творчасці Шагала. Выстава “Марк Шагал і тэатр» размясцілася на пляцоўцы Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Экспазіцыю склалі эскізы і касцюмы паводле творчасці Марка Шагала. Творчы сімбіёз прапанавалі выпускнікі кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Акадэміі мастацтваў. Уражаныя творчасцю мастака, сумесна са сваім куратарам яны стварылі касцюмы і панно ў шагалаўскім стылі.

Над праектам будучыя дэкаратары працавалі два гады. Больш за дзясятак работ выкананы з лямцу, поўсці, мешкавіны і нават поліэтылену. Экспазіцыя будзе працаваць да 10 чэрвеня.