Пляцоўка ля Ратушы расфарбавалася ў нацыянальныя колеры Паўднёвай Карэі

15 августа 2016

На выхадных у сталіцы ў рэжыме нон-стоп дэманстравалі тэатральную і музычную спадчыну карэйскага народа, у тым ліку і знакаміты танец з нажамі. Побач разгарнуліся фуд-корты з нацыянальнымі ўсходнімі пачастункамі. Напрыклад, чапчэ - салодкія бульбяныя макароны - і вострая кімчы - карэйская капуста. Для актыўнага ж адпачынку арганізавалі некалькі інтэрактыўных зон.

Кім Ёнг Хо, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі:

«Карэйцы заўсёды адчуваюць сябе ў Беларусі, як дома і таму мы захацелі аддзякаваць за гасціннасць жыхарам Мінска і запрасілі іх на такую завочную экскурсію ў далёкую Карэю. Тэатральныя паказы, нацыянальныя гульні і сапраўдная карэйская кухня - з дапамогай усіх гэтых неад'емных частак карэйскай культуры госці фестывалю змогуць перажыць яднанне з багатай гісторыяй і традыцыямі нашай краіны».

На памяць можна было набыць i сувеніры з Карэі, напрыклад круглы веер пучэ або элементы нацыянальнага карэйскага касцюма ханбок. Да канца лета пляцоўка ля Ратушы прыме фестываль украінскай і грузінскай культур.