Плошча Якуба Коласа стане цэнтрам абстрактнага мастацтва

29 мая 2013

Тры з паловай месяцы там будуць выстаўлены 17 рэпрадукцый карцін Казіміра Малевіча. Сярод іх Чорны квадрат, Аўтапартрэт, Вясновы сад у колеры. Копіі палотнаў наносяцца на непрамакальныя планшэты, таму могуць стаяць на вуліцы пры любым надвор'і.

Наталля Шаранговіч, дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва: Гэта творчы праект, які на сённяшні дзень носіць такую знакавую назву Мастак і горад, таму што мы жадаем у горад прыўнесці мастацтва, выяўленчае мастацтва. Паказаць нашым гараджанам розных мастакоў, якія маюць нейкае дачыненне да Беларусі.

Арганізатары выставы таксама правялі конкурс, прысвечаны творчасці Малевіча. На яго даслалі свае працы больш за 60 беларускіх аўтараў, натхнёных творчасцю нашага знакамітага мастака.