Піяніст Барыс Беразоўскі сыграе сёння на фестывалі Юрыя Башмета

3 октября 2019

Сусветна вядомы піяніст Барыс Беразоўскі сыграе сёння на фестывалі Юрыя Башмета. У выкананні заслужанага артыста Расіі - "Вобразы" Дэбюсі, эцюды Стравінскага і таката Пракоф’ева. Музыкант стаў папулярным пасля дэбюту ў Лондане 30 гадоў таму. Сёння Беразоўскі саліруе ў Нью-Ёркскім філарманічным аркестры і Сімфанічным аркестры Бі-бі-сі. З аншлагамі выступае на камерных сцэнах Франкфурта, Мюнхена, Ратэрдама і Гаагі. Музыкант запісаў чатыры дзясяткі дыскаў з канцэртамі Бетховена і творамі Рахманінава. Гэтыя аўдыёзапісы не раз атрымлівалі прэміі ад нямецкіх крытыкаў і экспертаў музычных выданняў.