Пейзажы, партрэты і нацюрморты з таполі, бярозы і дубу

22 ноября 2017

Дарэчы, дрэвы натхняюць сваёй прыгажосцю і служаць выдатным матэрыялам і для творчасці. Так, майстар з Клецкага раёна стварае з таполі, бярозы і дубу пейзажы, партрэты і нацюрморты. Камандзір пажарнага разліку пасля працы ператвараецца ў сапраўднага мастака. Карціны ён не малюе, а выпальвае. Часам уручную або з дапамогай станка, які ён сабраў сам з падручных матэрыялаў. У выніку такога вогненнага друку з'яўляюцца драўляныя арт-аб'екты з эфектам 3D.

Сваімі навыкамі майстар плануе падзяліцца са школьнікамі. Хутка ў Клецку адкрыюць творчы гурток.