Песні "Еўрабачання" змогуць зразумець нават людзі з парушэннем слыху

26 апреля 2016

Еўрапейскі Вяшчальны Саюз сёлета прадоўжыць леташні вопыт сурдаперакладу кампазіцый. Для інтэрпрэтацыі выступленняў артыстаў і дыялогаў вядучых будзе скарыстаная міжнародная мова жэстаў. Сярод сурдаперакладчыкаў правялі кастынг на самага яркага і экспрэсіўнага.

Нагадаем, у конкурсе "Еўрабачанне" ў Швецыі возьмуць удзел 42 краіны, бо днямі Румынія была дыскваліфікаваная з-за даўгоў па выплаце ўзносаў. Першы паўфінал адсудзецца 10 мая, а 12-га ад нашай краіны ў другім шоу выступіць IVAN з песняй "Help You Fly". Беларуская дэлегацыя адправіцца ў Стакгольм 2 мая. Журналісты Агенцтва тэленавін будуць асвятляць гэтую падзею. Трансляваць "Еўрабачанне" будуць тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".