Песня "Карабель маёй краіны" стала лаўрэатам Міжнароднага фестывалю "Чырвоны гваздзік"

19 февраля 2017

Песня на беларускай мове "Карабель маёй краіны" ўпершыню стала лаўрэатам Міжнароднага фестывалю патрыятычнай песні "Чырвоны гваздзік". У конкурсе прымалі ўдзел больш за 300 выканаўцаў з розных краін. Фінал юбілейнага канцэрта адбыўся ў знакамітай калоннай зале Дома Саюзаў у Маскве. На сцэну разам з лаўрэатамі выйшлі вядомыя пераможцы мінулых конкурсаў - Іосіф Кабзон, Тамара Гвердцытэлі, Вячаслаў Дабрынін.

Упершыню фестываль "Чырвоны гваздзік" прайшоў у Сочы ў 1967 годзе. Тады ў ім прымалі ўдзел усяго 17 выканаўцаў з 9 краін. Пераможцам стала кампазіцыя Аляксандры Пахмутавай "Пяшчотнасць".