Першы ў Беларусі духоўна-асветніцкі цэнтр імя Кірыла і Мяфодзія адкрыўся ў Магілёве

6 апреля 2019

Ён стаў часткай музейнага комплексу эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.  У экспазіцыі прадстаўлены копіі вядомых ікон з розных краін. Гісторыя станаўлення праваслаўя і міжканфесійная зала.  Каб рэалізаваць праект, творчая група навучальнай установы наведала больш за сотню храмаў не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. А майстры стварылі мініяцюрныя макеты 26-ці самых вядомых. 

Цэнтр стане месцам правядзення навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў розных канфесій.