Першы тур нацыянальнага адбору на "Славянскі базар - 2020" сёння пройдзе ў Мінскай вобласці

12 декабря 2019
Спісы прэтэндэнтаў на ўдзел у нацыянальных адборах "Славянскага базару - 2020" працягваюць фарміравацца. Сёння эстафету рэгіянальных праслухоўванняў прыме Мінская вобласць. За тое, каб трапіць у другі тур, пазмагаюцца 35 вакалістаў. З іх два дзясяткі артыстаў - дзеці. На сцэне Каледжа мастацтваў канкурсанты выканаюць па дзве песні - гэта беларуская кампазіцыя і сусветны хіт. У журы: кампазітар Алег Елісеенкаў, заслужаная артыстка Беларусі Алена Ланская, а таксама выкладчыкі творчых ВНУ. Заўтра з удзельнікамі другога тура вызначыцца і Брэсцкая вобласць. Праслухоўванні пройдуць у Доме культуры аграгарадка Мір.