Першы перадкастынг праекта X-Factor завяршыўся ў Гродне

16 марта 2020
За два дні ў гарадскім Доме культуры журы ацаніла 190 кандыдатаў. Усе выступленні запісаныя на відэа. Хто ж трапіць на сустрэчу да настаўнікаў - прадзюсары праекта вызначаць па выніках усіх праслухоўванняў, якія адбудуцца яшчэ ў дзевяці  гарадах нашай краіны. Наступны кастынг назначаны на 21 і 22 сакавіка ў Магілёве ў малой зале Палаца культуры вобласці.

Зарэгістравацца на перадкастынг праекта X-Factor можна на сайце tvr.by. Зараз на адрас Белтэлерадыёкампаніі прыйшло  больш за дзве  тысячы заявак з розных месцаў нашай краіны і з-за мяжы.

На тэлеканале "Беларусь 1" вакальнае талент-шоу выйдзе ў эфір у верасні.