Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае адкрываць маладыя таленты

26 апреля 2019

Конкурс стартаваў 15 красавіка. У разнастайных намінацыях  "Інструментальная музыка", "Эстрадны вакал", "Спадчына"  прымаюць удзел больш як 400 чалавек. Гэта сольныя выканаўцы і калектывы. Зараз у Вялікай студыі Дома радыё праходзяць праслухоўванні, дзе канкурсантаў ацэньвае прафесійнае журы.

Таццяна Якушава, кіраўнік праекта "Маладыя таленты Беларусі": "Конкурсы вельмі важныя для маладых выканаўцаў, гэта і прыступка для росту, магчымасць абмяняцца вопытам, паглядзець і паслухаць,  якія тэндэнцыі ў музычным свеце і, вядома ж, выхад да аўдыторыі, журы. Вельмі важна маладым спецыялістам атрымаць ацэнку прафесіяналаў, людзей, якія ўжо адбыліся".

Пераможцаў VIII Рэспубліканскага радыёконкурсу "Маладыя таленты" узнагародзяць 2 мая на Міжнароднай выставе "СМІ у Беларусі".