Першы музей беларускага звана з'явіцца ў Мінску

9 января 2017

Першы музей беларускага звана з'явіцца ў Мінску пры храме Іконы Божай Маці.

Калекцыю сабралі званары Мінскага духоўнага вучылішча. Самы старадаўні экзэмпляр - 1703 года. Знойдзены ён ў Глыбоцкім раёне. Маюцца ў калекцыі і гіганты: вага такіх званоў набліжаецца да тысячы кілаграмаў. Надзея Сербіненка – пра лёс купалаў, якія набылi другое жыццё.

Звонкую мелодыю, якая запаўняе ўсю прастору, стварае званар, магістр мастацтваў Багдан Бярозкін. Ужо 17 гадоў ён займаецца пошукам і захаваннем рэдкіх і каштоўных званоў. Многія экспанаты 18-20 стагоддзяў і сёння гучаць у званіцы храма Іконы Божай Маці. У гэтай невялікай званіцы праходзяць навучанне ўсе мінскія званары. У вучняў ёсць рэдкая магчымасць - адточваць музычныя навыкі на сапраўдных гістарычных артэфактах.  

Гісторыя званоў налічвае больш за чатыры тысячы гадоў. Самыя раннія былі знойдзены ў Кітаі і мелі невялікі памер. У Еўропе аналагічны музычны інструмент – карыльён - з'явіўся амаль на два тысячагоддзі пазней. У Рускай праваслаўнай царкве званы дзеляцца на тры групы: маленькія – зазвонныя, сярэднія – падзвонныя і самыя вялікія - дабравеснікі.

У мінскай калекцыі званоў ёсць і экзэмпляр-рэкардсмен. Гэты звон важыць 840 кілаграмаў. Яго памер – гэта не толькі магутны знешні выгляд, але і гук. Яго можна пачуць за 5 кіламетраў .

 Зараз у калекцыі храма Іконы Божай Маці – 35 экзэмпляраў. Многія падчас службы ўжо не выкарыстоўваюцца, але ўяўляюць вялікую каштоўнасць. Справа ў тым, што калі на звоне ўтвараецца расколіна, адрамантаваць яго ўжо нельга. Адноўлены  купал  гучаць не будзе.

Самаму старадаўняму звану у калекцыі 315 гадоў. Самаму маладому – няма і дзесяці. У храме прадаўжаюць збіраць экспанаты для будучага музея, каб цудадзейны звон ізноў збіраў людзей на службу ў храм.