Першы міжнародны эксперыментальны "пленэр на колах" падвёў вынікі

7 февраля 2017

"Наперадзе Парыж, за акном Еўропа"... Першы міжнародны эксперыментальны "пленэр на колах" падвёў вынікі на выставе ў галерэі Нацыянальнай бібліятэкі. Жывапіс, графіка і фатаграфія - у экспазіцыі больш за паўсотню прац прафесійных мастакоў і студэнтаў. Гэта ўдзельнікі аўтапрабегу - Мюнхен, Брусель, Амстэрдам, Варшава і Парыж.

Ларыса Фінкельштэйн, мастацтвазнаўца, куратар праекта: "Геаграфічная пабудова кампазіцыі мітусіцца, але так мітусілася і за акном аўто. Запрашаю гледача разам з намі прайсці гэты шлях".

Выстава атрымалася міжнароднай. Разам з беларускімі мастакамі ў ёй удзельнічаюць і кітайскія майстры пэндзля.