Першы канцэрт "Славянскага базару" - і першы аншлаг

10 июля 2018

На сцэне Летняга амфітэатра з праграмай "Мір вашаму дому" выступіла Зара.

Сваю праграму спявачка пачала з песні "Купалінка". Падчас двухгадзіннага канцэрта хіты і новыя кампазіцыі для гледачоў міжнароднага форуму выканалі і спецыяльныя госці: Жэрар Дэпардзье, Стас П’еха, Алег Газманаў. Любімым артыстам падпявала ўся зала.

Сёння на "Славянскім базары" насычаная выставачная праграма. У Віцебску адбудзецца прэзентацыя юбілейнай фотавыставы беларускага тэлеграфнага агенцтва "Імгнені стагоддзя". Пройдзе і першы конкурсны дзень дзіцячага музычнага спаборніцтва. У тэатры імя Якуба Коласа стартуе праект " Тэатральныя сустрэчы". А ўвечар на галоўнай пляцоўцы фестывалю для гледачоў праспявае Мікалай Баскаў.