Першы канцэрт сезона Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пакажуць на "Беларусь 3"

29 сентября 2019

Ад Моцарта да Шастаковіча. Першы канцэрт сезона Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пакажуць на "Беларусь 3". Творы, якія ўвайшлі ў канцэрт, аб'яднаныя касмічнай тэматыкай. Пачуем сімфонію "Юпітэр", а таксама сачыненне "Капітан планет". За дырыжорскім пультам мастацкі кіраўнік аркестра маэстра Аляксандр Анісімаў. Канцэрт пісалі ў рэжыме жывога гуку. За кожнай групай інструментаў (струннымі, духавымі) замацаваны асобны мікрафон. На пляцоўцы працавала перасовачная тэлевізійная станцыя.

У эфіры "Беларусь 3" вялікі канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пакажуць ужо сёння ў 23:05.