Першы беларускі мультфільм-мюзікл прэзентуюць сёння ў Доме кіно

1 июня 2021

У Доме кіно сёння прэзентуюць першы ў Беларусі анімацыйны мюзікл "Зоркі сёмага неба". Гэта паўнаметражны мультфільм ад "Беларусьфільма". Яго на працягу пяці гадоў рэжысіравала Алена Турава. У аснове сюжэта - бітва монстраў і летуценнікаў за выратаванне планеты і зорак. Галоўныя ролі агучылі беларускія тэлевядучыя і акцёры. Музычнае напаўненне ад кампазітара Леаніда Шырына.

Сёння ў Мінску пройдзе адразу два першыя паказы на шырокіх экранах. Прэзентацыя "Зорак сёмага неба" ад стваральнікаў - у Доме кіно. У 10:30 - тэматычны паказ да Дня абароны дзяцей у кінатэатры "Беларусь".