Першы беларускі 3D-мультфільм "Робікі" пакажуць у Каннах

12 мая 2016

Над анімацыйнай стужкай у сталічнай студыі працавалі больш за два гады. Фантастычная гісторыя пра свет робатаў будзе раскрывацца на працягу дзясяці 12-хвілінных серый. А разам з дызайнерамі, аніматарамі і мадэлерамі вобразы герояў «Робікаў» прыдумывалі і будучыя гледачы мультфільма. Зацікаўленасць у карціне ужо выказалі тэлеканалы і відэаагенцтвы з больш чым 20-ці краін свету. З сюжэтам і працэсам стварэння першага ў Беларусі 3D-мультфільма азнаёміўся Ян Пашкевіч.

Звыш тысячы архітэктурных мадэляў і паўсотні непадобных адзін на аднаго робатаў - над стварэннем футурыстычнага свету Робікаў Аляксей Ячнік працуе апошнія два гады. Мастацкае натхненне мадэльер-аніматар чэрпаў з… інструкцый па зборцы бытавой тэхнікі.

Нягледзячы на сваю механічную прыроду, персанажы нічым не адрозніваюцца ад людзей - сябруюць, суперажываюць адно аднаму і маюць запаветныя мары. Адным з такіх робатаў з'яўляецца і Светлік - галоўны герой мультфільма.

Акрамя каманды праграмістаў, сцэнарыстаў і аніматараў у стварэнні мультфільма прымалі ўдзел і яго будучыя гледачы – дзеці. Нават дапамагалі маляваць некаторых герояў, вобраз якіх дапрацоўвалі прафесійныя мастакі.

Кожная сцэна мультфільма спачатку малюецца на паперы кадр за кадрам. А потым аніматары пераносяць іх у 3D-прастору і мадэлююць кожны рух. Затым з дапамогай спецыяльнай праграмы ажыўляюць персанажаў у віртуальным свеце.

Віртуальны тэатр - так называе праект вядучы аніматар Руслан Сівачоў. Менавіта ад яго і залежыць, наколькі добра камп'ютарныя акцёры выканаюць свае ролі. Раней мастак-праграміст ствараў звычайныя мультфільмы – адна секунда роліка складалася з 24-х малюнкаў. У 3D ж анімацыі за тыдзень робіць некалькі хвілін відэа.

Мультсерыял з дзясяці 12-хвілінных эпізодаў ужо амаль гатовы. Засталося толькі агучыць віртуальных акцёраў. Трэйлер аб прыгодах робата-падлетка беларускай зборкі ўжо дэманстравалі і на вялікім экране ў Канах. Сёлета ж Блакітны бераг павязуць і поўную версію анімацыйнай стужкі.

Плануецца, што вялікая аўдыторыя пазнаёміцца з першым беларускім камп'ютарным фільмам ужо сёлета. А тым часам аўтары праекта працуюць над другім сезонам і поўнаметражнай версіяй «Робікаў».