Першыя білеты на "Славянскі базар" можна набыць ужо сёння

17 февраля 2017

Першыя білеты на XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" у касах Віцебска можна набыць ужо сёння. А 20 лютага білеты будуць даступныя праз Інтэрнэт па ўсім свеце. Сёлета форум пройдзе з 13 па 17 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваныя на 11, 12, 18 і 19 ліпеня.

На сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца 17 канцэртаў, у тым ліку 2 начныя шоу. З сольнымі праграмамі ў Віцебск прыедуць Рыгор Лепс, Стас Міхайлаў, Валерый Меладзэ, Ягор Крыд, а таксама групы "Рукі ўгору" і "Сплін".

Аляксандр Сідарэнка, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску": "Увядзенне бязвізавага рэжыму паўплывае вельмі на магчымасць наведвання фестывальных праектаў. Паколькі мы выдатна разумеем, якая колькасць іншаземцаў прыязджае да нас у Віцебск у фестывальныя дні. Любы фестывальны глядач атрымлівае такую магчымасць - прыехаць сюды на некалькі дзён, папрысутнічаць на фестывальных праектах".

Продаж білетаў пройдзе за тры этапы. Таксама для гледачоў прадугледжаны сертыфікаты рознага наміналу, а для прыхільнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні - абанементы.