Першыя акорды музычнага форуму. “Славянскі базар" стартуе з дзіцячага конкурсу

8 июля 2019

Літаральна дзве гадзіны застаецца  да старту мерапрыемстваў XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар".

Нягледзячы на тое, што афіцыйнае адкрыццё ў чацвер,  форум ужо сустракае гасцей. Так, сёння ў 17 гадзін на сцэне канцэртнай залы "Віцебск"  выступяць удзельнікі дзіцячага музычнага конкурсу. Яны напярэдадні вызначыліся з нумарамі, пад якімі выйдуць на сцэну. Канкурсантка ад Беларусі  Ксенія Галецкая праспявае пад нумарам 18.

У першы дзень юныя вакалісты выканаюць эстрадную песню на мове сваёй краіны. Журы сёлета ўзначальвае папулярны шведскі кампазітар, спявак Басон.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя