Першае вочнае праслухванне "Маладых талентаў Беларусі" ў Доме радыё

23 апреля 2021

Сёння ў Доме радыё адбудзецца праслухванне "Маладых талентаў Беларусі". 

Зварот удзельнікам X Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. На фінальны этап запрошаны акадэмічныя вакалісты і выканаўцы фальклору і этнічнай музыкі - усяго чатыры дзясяткі ўдзельнікаў. Ацэніць вакальныя даныя экспертная група на чале з народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным. У кожнага ўдзельніка будзе ўсяго адна спроба. 

Пераможцы конкурсу  змагаюцца за права ратацыі песень на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Акрамя таго, у лаўрэатаў высокія шанцы стаць уладальнікамі звання стыпендыята спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.