Першая ўзнагарода "Лістапада" з'язджае ў Славакію

5 ноября 2019

Пераможца конкурсу нацыянальных кінашкол аб’явілі ўчора ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Так, кляновы ліст з профілем гледача ў метале - фільму "Планета Гелніца". Дакументальную стужку аб выратаванні затопленых руднікоў і вяртанні гораду Гелніца былой славы зняла 26-гадовая студэнтка Акадэміі выканальніцкіх мастацтваў Браціславы Паўла Рэйселава.

Сёння аб’явяць пераможцаў конкурсу "Лістападзік"

А ўжо сёння даведаемся пераможцаў конкурсу "Лістападзік". За званне лепшага фільма для дзяцей і падлеткаў спаборнічаюць сем поўнаметражных стужак з Нарвегіі, Нідэрландаў, Кітая. Казачная цырымонія закрыцця пройдзе сёння апоўдні ў кінатэатры "Піянер".