Першая ўзнагарода "Лістапада" едзе ў Славакію

4 ноября 2019
Літаральна гадзіну таму  стаў вядомы першы ўладальнік узнагароды "Лістапада". Кляновы ліст з профілем гледача ў метале едзе ў Славакію.

16-хвілінны фільм "Планета Гелніца" стаў лепшым у конкурсе нацыянальных кінашкол. Дакументальную гісторыю аб выратаванні затопленых руднікоў і вяртанні гораду Гелніца былой славы зрэжысіравала Паўла Рэйселава. 26-гадовая студэнтка Акадэміі выканальніцкіх мастацтваў у Браціславе стала эксперыментаваць з дакфільмамі толькі нядаўна. У Музеі гісторыі беларускага кіно адзначылі і эксперыментальныя стужкі з Расіі і Польшчы  за крэатыўны падыход, мантаж, гумар і сцэнарый. 

Усяго за галоўны прыз змагаліся 22 дакументальныя фільмы. Гэта гісторыі ў кароткім метры. Іх прывезлі ў Мінск маладыя рэжысёры з кінашкол Даніі, Аўстрыі, Іспаніі, Фінляндыі. Так, у шорт-ліст конкурсу ўвайшлі працы студэнтаў з 13 краін. Ацэньвалі стужкі журы на чале з рэжысёрам-дакументалістам з Венгрыі.

Заўтра аб’явяць пераможцаў конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік"


Заўтра даведаемся імёны пераможцаў конкурсу "Лістападзік". За званне лепшага фільма для дзяцей і падлеткаў спаборнічаюць 7 поўнаметражных стужак з Нарвегіі, Нідэрландаў, Кітая. Тут большасць гісторый ужо тытулаваныя ўзнагародамі кінафестываляў Нью-Ёрка, Квебека і Берліна.