Персанальны вернісаж Наталлі Максімавай "Пошук формы"

18 августа 2020
Пошук формы ў жывапісе, графіцы і кераміцы. Персанальны вернісаж Наталлі Максімавай прайшоў у галерэі "Універсітэт культуры". Выстава аб'яднала творы ў абстрактным жанры, створаныя аўтарам за апошнія 5 гадоў. Упершыню гледачы ацанілі керамічныя кампазіцыі "рацыянальныя зерні" і "лодкі сонца і месяца". Серыі прысвечаны касмічнай тэматыцы. Сёння працы Наталлі Максімавай захоўваюцца ў прыватных зборах Беларусі і за яе межамі.

Наталля Максімава, мастак, кераміст: "Пакуль у мяне больш ідэй, вядома, вось выказаць я жадаю ў кераміцы і ў графіцы. Натхняе навакольны свет. У ім столькі матэрыялу для працы. Гэта могуць быць гукі. У мяне ёсць прысвечаныя музыцы працы. Ідэя можа прыйсці, слухаючы хор".

Летняя афіша галерэі "Універсітэт культуры" 


Экспазіцыя "Пошук формы" - не апошні вернісаж у летняй афішы галерэі "Універсітэт культуры". Ужо ў канцы жніўня выставачныя залы прымуць жывапіс беларускага аўтара Алены Шлегель.