Персанальны праект "Каранцін" Кірыла Дзёмічава можна ўбачыць у Мінску

21 июля 2016

Маляваць - усім целам. Нават танцаваць на палатне, каб стварыць свой непаўторный стыль у мастацтве. Персанальны праект "Каранцін" Кірыла Дзёмічава - маладога мастака з Віцебска - можна ўбачыць у Мінску. Аўтар выкладвае на холст розныя матэрыялы - ад акрылу да гіпсу. У інсталяцыях адлюстравана тэма часу - у філасофскім сэнсе.

Убачыць работы Кірыла Дзёмічава можна да 31 ліпеня ў мастацкай прасторы па вуліцы Кастрычніцкай.