Персанальная выстава Лялі Бушковай упершыню адкрылася ў Мінску

20 сентября 2018

Персанальная выстава расійскай мастачкі Лялі Бушковай упершыню адкрылася ў Мінску. Адметнасць экспазіцыі – каляровая разнастайнасць. І такіх яркіх палотнаў у зале Акадэміі мастацтваў – сто адно. Каларыт Ізраіля, Італіі, Францыі можна сузіраць пад жывое музычнае суправаджэнне.

Ляля Бушкова, мастачка (Расія): "Некаторыя працы так і падпісаныя: нотны стан і дзве ноткі ля. З акцэнтам на першай, таму што Ляля. Нейкія кавалкі мы рабілі асабліва яркімі, каб яны турбавалі. Нейкія зоны давалі людзям адпачыць: і воку, і эмацыйна. Нешта там кавалак зялёнага, паркавы, дзесьці запар вада. Мне падабаецца, што ў мяне ёсць магчымасць быць сабою - без шкла і без рамак".

Наведаць выставу можна да 28 верасня.