Персанальная выстава беларускага скульптара Эдуарда Астаф’ева адкрылася ў Мінску

23 мая 2021

Цэлая эпоха савецкіх часоў - у працах скульптара Эдуарда Астаф’ева. Персанальная выстава мэтра адкрылася ў выставачнай зале імя Андрэя Бембеля. Эдуард Астаф’еў - майстар класічнага вобраза, аднак яго скульптуры створаныя з самых разнастайных матэрыялаў, якія эксперыментальна канфліктуюць паміж сабою: бронза, сталь, алюміній, камень, дрэва, а часам кавалкі жалеза, валуна або шкла. Сярод знакамітых манументальных прац Астаф’ева - помнік Францыску Скарыну, усталяваны ў Празе. Тэме Вялікай Айчыннай вайны скульптар таксама прысвяціў мноства прац.

У наступным годзе Эдуард Астаф’еў, вучань народных мастакоў БССР Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава, адзначыць сваё 80-годдзе.