П’ера Мацакеці і Мікеле дзі Тора далі канцэрт у Белдзяржфілармоніі

6 декабря 2019
Пасольства Італіі ў Мінску закрыла сезон культурных падзей. Прычым пад акампанемент сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі! Напрыканцы - канцэрт італьянскай музыкі. Учора ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі давалі класіку: Расіні, Вердзі і Пучыні. Арыю з "Севільскага цырульніка" выканала салістка Вялікага тэатра Ірына Кучынская. Кампанію ёй склалі госці з Італіі. Тэнар П’ера Мацакеці - лаўрэат конкурсу ў Сан-Рэма. Сёння артыст гастралюе ў Канадзе, у Францыі і Кітаі, а таксама запісвае альбомы са студыямі Universal і EMI. 

Прэм'ерныя фартэпіянныя аранжыроўкі прагучалі і ад Мікеле дзі Тора. Піяніст атрымаў важную для джазавых выканаўцаў узнагароду "Гульда" і быў высока ацэнены міжнароднымі экспертамі.

Акрамя класікі, спецыяльна для беларускай публікі - абноўленыя аранжыроўкі Каруза і інтэрпрэтацыя кінатрэкаў Марыконэ.