Павел Дзеравянка хацеў бы сыграць Уладзіміра Мулявіна

23 августа 2018

Аб гэтым расійскі акцёр паведаміў у інтэрв'ю нашай здымачнай групе. Артыст прыехаў у Мінск, каб прадставіць фінальную частку містычнай трылогіі пра вялікага нацыянальнага пісьменніка - "Гогаль. Страшная помста". Сёння ў сталічным кінатэатры адбудзецца закрытая перадпрэм'ерная прэзентацыя фільма. Асновай для трэцяга фільма стала аповесць са зборніка Гогаля "Вечары на хутары каля Дзіканькі" - "Страшная помста". Здымкі містычнага дэтэктыва праходзілі ў Пецярбургу і яго наваколлях.

Нягледзячы на фінальную частку трылогіі, якая выйдзе ў шырокі пракат у апошнія дні лета, сцэнарысты пішуць працяг "гагаліяды".