Фестываль 3D-малюнкаў прысвяцілі чэмпіянату свету па хакеі - 2014. 8 каманд прафесійных мастакоў змагаліся паміж сабой ва ўвасабленні сімвала чэмпіянату - зубра Волата.
Пётр Рабухін, менеджар дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі: Арганізатары ЧМ загадзя спланавалі, што мы зробім свята, дзе будзе намаляваны талісман ЧМ па хакеі. Але ў розных варыяцыях.
3D-малюнкі на пераносных фотазонах будуць выстаўлены ў маі наступнага года ў спецыяльна адведзеных месцах ля лядовых арэн сталіцы. Падзівіцца на карціны з трохмерным эфектам зможа кожны.
Галоўны прыз - білеты на чэмпіянат свету - 2014 - атрымала каманда з Віцебска. Дарэчы, такі фестываль ладзіцца ў Мінску другі раз. Паводле слоў арганізатараў, падобнае мерапрыемства плануецца правесці і непасрэдна падчас сусветнага першынства.














