Памятны вечар у гонар Макса Самуілавіча Каца адбыўся ў сталіцы

31 октября 2019
Мастацтва, якое аб’ядноўвае пакаленні. Урачысты памятны вечар у гонар заснавальніка бальнай харэаграфіі ў краіне Макса Самуілавіча Каца адбыўся ў сталіцы. Сёлета майстар  адзначыў бы свой векавы юбілей.

Гэта ён у 1965 годзе разам са сваёй жонкай Лідзіяй Кац-Лазаравай адкрылі першую школу бальнага танца ў Мінску. І менавіта пад іх кіраўніцтвам беларускія артысты сталі вядомыя на міжнародных конкурсных пляцоўках. А заслужаны калектыў Беларусі, лаўрэат спецпрэміі Прэзідэнта танцавальны клуб “Мара” працягвае лепшыя харэаграфічныя традыцыі і аб’ядноўвае ўсё больш паслядоўнікаў.

Канцэрт аб’яднаў лепшыя харэаграфічныя калектывы краіны, вучняў і кіраўнікоў, якія разам з Кацам развівалі спартыўны танцавальны кірунак.