Помнік воінам-дэсантнікам адкрылі ў Віцебску

18 октября 2018

У Віцебску, у парку Пераможцаў, адкрылі помнік воінам-дэсантнікам. Вядомы скульптар Іван Казак стварыў зборны вобраз воіна, узяўшы за ўзор сапраўднага экіпіраванага дэсантніка. Дапаўняе скульптуру купал парашута з эмблемай ПДВ і барэльефамі генералаў Лісава і Маргелава. Эскіз распрацоўваўся з улікам пажаданняў саміх блакітных берэтаў. Дарэчы, Віцебск па праве з'яўляецца горадам дэсантнікаў. Тут размяшчалася легендарная 103-яя дывізія ПДВ, якая першай уваходзіла ў Афганістан і апошняй сыходзіла.

Пасля адкрыцця помніка госці адправіліся на выставу тэхнікі. На пляцоўцы ля Заходняй Дзвіны разгарнулася палявая кухня.