Помнік старабеларускай пісьменнасці прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

17 октября 2013

Помнік старабеларускай пісьменнасці сярэдзіны 16-га - пачатку 17-га стагоддзяў сёння прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Упершыню Баркулабаўскі летапіс надрукавалі цалкам. Сёння рукапісны арыгінал захоўваецца ў расійскім Гістарычным музеі ў Маскве. Але сёлета ўбачыць запісы эпохі Адраджэння ў двух тамах можа кожны беларус. У першай кнізе - само факсімільнае выданне, другі том - даследаванні навукоўцаў, адаптаваны тэкст гістарычнага твора.



Тыраж факсімільнага тома - 100 экзэмпляраў, другой часткі - 1000. Збор інфармацыі па летапісе вялі паўтара стагоддзя. Падрыхтавалі да выдання ўсяго за тры гады. Ініцыятыва тыражыравання рэліквіі беларусаў сумесная - навукоўцаў і выдаўцоў Беларусі і Расіі.