Помнік савецкаму акцёру Пятру Алейнікаву адкрылі ў Шклове

28 декабря 2015

Ва ўрачыстай цырымоніі ўдзельнічалі землякі вядомага артыста і пляменніца, якая спецыяльна прыехала ў Беларусь. Пётр Алейнікаў нарадзіўся ў вёсцы Крывель Шклоўскага раёна, дзе зараз знаходзіцца дом-музей яго імя. Запомніўся акцёр гледачу па фільме "Трактарысты", дзе сыграў ролю Саўкі. Не галоўную, але менавіта Алейнікаў стаў самым любімым і вядомым з гэтай кінагісторыі. Скульптар двухметровага манумента з мармуру і бронзы - вядомы беларускі майстар з Брэста Аляксей Паўлючык. Усталяваны помнік у цэнтры Шклова.

Імем Пятра Алейнікава названая і адна з вуліц у Шклове. Паводле слоў сваякоў акцёра, ён заўсёды памятаў пра сваю Радзіму і вельмі любіў тут бываць.