Помнік Брэсцкай Бібліі ўсталююць у горадзе над Бугам

23 Чэрвеня 2017

Помнік Брэсцкай Бібліі ўсталююць у горадзе над Бугам да 500-годдзя кнігадрукавання. Падведзены вынікі конкурсу на лепшы эскіз, у якім удзельнічалі дызайнеры, скульптары і звычайныя грамадзяне з усёй Беларусі. Усяго на суд экспертаў прапанавалі 10 праектаў. Больш за ўсё галасоў набрала праца Антона Нічыпарука з Мінска. Гэта стылізаваная кніга, рэльеф якой выкананы паводле гравюр з Бібліі, а ў змесце дата выхаду Брэсцкай Бібліі - 1563 год.

Сёння ў свеце налічваецца каля 120-ці асобнікаў унікальнага выдання. У Брэсцкай абласной бібліятэцы захоўваецца толькі частка кнігі - сто старонак. Эскізны варыянт, які перамог, дапрацуюць. Гатовую скульптурную кампазіцыю плануецца ўсталяваць увосень ля галоўнага кнігасховішча рэгіёна.