Памяці Уадзіміра Мулявіна вялікі рэпартаж у "Галоўным эфіры"

26 января 2018

Сёння роўна 15 гадоў, як не стала галоўнага песняра - Уладзіміра Мулявіна. Жыццё народнага артыста СССР абарвалася праз восем месяцаў пасля страшнай аўтакатастрофы на трасе Заслаўль - Калодзішчы.

Пасля працяглай рэабілітацыі спачатку ў Мінску, а потым у Маскве і барацьбы за жыццё і магчымасць выйсці на сцэну сэрца стваральніка легендарнага ансамбля "Песняры" спынілася.

Пакланіцца памяці ўсенародна любімага артыста на Усходнія могілкі сталіцы прыйшлі яго блізкія, сябры, калегі і прыхільнікі. Гранітны манумент паказвае песняра ў кальчузе - яна стала брэндам Мулявіна ў 90-я. У ёй ён сустрэў 25-годдзе свайго калектыва на сцэне. Аскетычны вобраз тады добра ўпісаўся ў вобраз заступніка Беларусі. А "Малітва" на вершы Янкі Купалы стала прароцкай для песняра.

Апошнія дні майстра вачамі самых блізкіх. Тых, хто сёння носіць прозвішча Мулявіна і глядзіць на свет яго вачамі. Памяці Уадзіміра Мулявіна вялікі рэпартаж у "Галоўным эфіры". У гэту нядзелю.