"Паўлінку" вернуць у Купалаўскі тэатр у студзені
16 декабря 2020
"Паўлінку" вернуць у афішу Купалаўскага тэатра ўжо ў пачатку студзеня. Праўда, у абноўленым варыянце. Пра гэта Агенцтву тэленавін заявіў Міністр культуры Анатоль Маркевіч. Змяненні закрануць акцёраў. Не толькі для гэтай п'есы, для ўсяго рэпертуару зноў фарміруюць трупу. У новы склад увойдуць чатыры дзясяткі імён. Для тых, хто жадае працаваць у Купалаўскім, праводзяць кастынгі. Так, на ролю самой Паўлінкі ўжо прэтэндуюць тры актрысы. Пакуль жа пастановачная група пачынае аднаўляць брэнд 100-гадовага тэатра.













