Сёння ў адным буйным гандлёвым цэнтры сталіцы праходзіць дзіцячы фестываль. Пакуль аніматары забаўляюць маленькіх гледачоў танцамі, на другім паверсе цэнтра праходзіць майстар-клас па маляванні фарбамі па вадзе - Эбру. Канцэртную праграму працягваюць дзяўчаткі ўзростам ад пяці гадоў з танцавальнага гурта Карамелькі.
Фестываль працягнецца да шасці гадзін вечара. У праграме - выступленне артыстаў цыра, паказ новых калекцый дзіцячага адзення і шоу мыльных бурбалак.