Азнаёміцца з творамі Адама Міцкевіча цяпер можна ў малюнках

11 февраля 2015

З парыжскіх калекцый у Мінск дастаўлены 16 арыгінальных гравюр да кніг паэта і публіцыста. Тры выданні "Гражына", "Конрад Валенрод" і "Пані Твардоўска" былі апублікаваны ў Познані ў першай палове 19 стагоддзя. Акрамя гэтага сёння ў Доме Ваньковічаў выставяць памятныя медалІ і кнігу "Славяне". У апошнюю ўвайшлі лекцыі, прачытаныя аўтарам у Колеж дэ Франс. Дарэчы, экспазіцыя была сфарміравана па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі. А ўсе прадметы з Парыжа ў Мінск дастаўлены дыпламатычнай поштай.

Таксама на вернісажы прэзентуюць копію партрэта цешчы Адама Міцкевіча - вядомай піяністкі і кампазітара Марыі Шымановіч. Арыгінал, выкананы Валенціям Ваньковічам, зараз знаходзіцца ў Парыжы. А копія належыць пэндзлю сучаснага беларускага мастака Віктара Альшэўскага.