Ажыўшыя карціны на праспекце Незалежнасці

17 мая 2013

Сёння на агароджы  ля парку Чалюскінцаў пачаўся мантаж выставы мастака Андрэя Смаляка і яго жонкі Вольгі Ажыўшыя карціны. У якасці галоўных герояў работ - Максім Мірны, Дар’я Домрачава, Анжаліка Агурбаш. Дарэчы, над кожнай з карцін працаваў не адзін мастак, а творчая каманда: дызайнеры, стылісты, фатографы і грымёры, таму што кожны партрэт – гэта сінтэз мастацкай карціны і яе фотарэпрадукцыі. Афіцыйнае адкрыццё выставы запланаванае на 25 мая.


Андрэй Смаляк, мастак: Усё гэта прыдумала мая жонка. Яна выбірае, дамаўляецца з чалавекам, я раблю партрэт гэтага чалавека.  У працэсе ўдзельнічае суперкаманда –  грымёры, фатографы, шыюцца спецыяльныя касцюмы. Вынік, як вы бачыце, у наяўнасці. 


На агароджу  ля парку Чалюскінцаў будзе прыманціравана 110 карцін. Рэпрадукцыі нанесены на звышмоцны матэрыял, таму пабываць у галерэі работ мастака Андрэя Смаляка і яго жонкі Вольгі мінчане змогуць да першых халадоў.