Адносіны паміж Кітаем і Беларуссю ў галіне культуры будуць развівацца

9 марта 2016
Такую заяву зрабіў пасол КНР у нашай краіне спадар Цуй Цымін на выставе "Выявы жанчын у мастацтве Кітая і Беларусі". На прэзентацыі, якая прайшла ў Гомелі, прапанаваныя працы вядомага кітайскага мастака Цуй Цзінчжэ і беларускай мастачкі Марыны Эльяшэвіч. Важнае месца ў творчасці двух майстроў займае жаночы партрэт. На цырымоніі адкрыцця прагучалі і музычныя творы беларускіх і кітайскіх аўтараў.

Па жаданні кітайскага мастака будзе арганізаваны майстар-клас для навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа. Сама ж выстава адправіцца ў Мінск, затым у Літву і Эстонію.