Адкрываецца персанальная выстава заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Уродніча

28 июня 2017

Творчы шлях мастака ў юбілейным вернісажы. Персанальная выстава заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Уродніча сёння адкрываецца ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага. Жывапісец, які сёлета адзначае 75-гадовы юбілей, прысвяціў выставу аднаму з галоўных дзяржаўных святаў - Дню Незалежнасці.

Уладзімір Уродніч, мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі: "У мяне па біяграфіі склаліся дзве тэмы. Гэта ваенна-патрыятычная з адлюстраваннем усяго таго, што давялося перажыць маёй сям'і, успаміны перадаліся, зразумела, мне. Яшчэ адна тэма ў мяне праходзіць даволі акцэнтавана - гэта мой удзел у студыі ваенных мастакоў. Я са сваімі калегамі распрацоўваю сёння фарміраванне тых неабходных якасцяў нашага сённяшняга абаронцы Айчыны".

Работы майстра знайшлі прызнанне не толькі на радзіме, але і за мяжой. Дарэчы, на абласных "Дажынках" ураджэнец беларускага Палесся перадасць вялікую партыю палотнаў у фонды роднага края.