Беларускія музейшчыкі знайшлі невядомы празаічны твор пісьменніка. Прычым адшукалі літаратурную сенсацыю ў… Інтэрнэце. У аблічбаваных газетных падшыўках яраслаўскага архіва. У газеце Голас за 1909 год - фельетон аб міжнародным чэмпіянаце барцоў у Яраслаўлі, дзе ў той час жыў будучы паэт. Твор падпісаны адным з аўтарскіх псеўданімаў Багдановіча - Рэха. Каб раскрыць новае тварэнне, навукоўцам спатрэбілася прагартаць 600 нумароў яраслаўскай газеты за 1909 і 1911 гады. Літаратурнае адкрыццё чакае навуковае пацверджанне. Толькі пасля экспертызы спецыялістаў фельетон будзе прылічаны да творчай спадчыны Максіма Багдановіча.














