Адкрыццё сезона Белдзяржфілармоніі ў эфіры "Беларусь 3"

26 сентября 2020
Для тых, хто спазніўся на адкрыццё сезона ў  Белдзяржфілармоніі. Нашы калегі з тэлеканала "Беларусь 3" у сваім эфіры сёння вечарам пакажуць праграму да  250-годдзя сусветна вядомага нямецкага кампазітара  Людвіга ван Бетховена. У аб'ектывах камер  яго  Пятая і  Шостая сімфоніі. Старт новага канцэртнага года даў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста маэстра  Аляксандра Анісімава. 

Запіс святочнай праграмы глядзіце сёння ў 22:50.