Адкрыццё тыдня дзіцячага "Еўрабачання-2020"

23 ноября 2020

Сёння адкрыццё тыдня дзіцячага "Еўрабачання". Цырымонія пачнецца ў 18:00 і будзе трансліравацца на афіцыйнай старонцы праекта на youtube. У сувязі са складанай эпідабстаноўкай у свеце конкурс пераведзены ў дыстанцыйны фармат. На сувязь выйдуць дэлегаты з 12 краін. Падчас цырымоній адбудзецца жараб'ёўка і мы даведаемся парадкавы нумар выступлення нашай прадстаўніцы Арыны Пехцеравай. Нагадаем, лепшую песню дзіцячага "Еўрабачання" журы і гледачы выберуць ужо ў нядзелю. У прамым эфіры шоу пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24". Пачатак у 19:00.