Адкрыты прыём заявак на рэспубліканскі конкурс "Маладыя таленты Беларусі"

13 марта 2020
Беларускае радыё - у пошуку новых галасоў! Адкрыты прыём заявак на рэспубліканскі конкурс "Маладыя таленты Беларусі". 6 намінацый для салістаў і калектываў - гэта эстрадны вакал і інструментальная музыка. Асобная катэгорыя "Спадчына" - для этнафальклору. Вучні музычных школ і вакальных студый, студэнты творчых ВНУ могуць даслаць свае аўдыёзапісы на электронную пошту або ж традыцыйным лістом па адрасе: Мінск, Чырвоная 4. Апошні дзень падачы анкет - 31 сакавіка. Узрост удзельнікаў: ад 10 да 21 года. Сёлета ёсць папраўкі ў патрабаваннях да рэпертуара артыстаў.

Да 15 красавіка фокус-група абвесціць імёны тых, хто прайшоў у наступны тур. Яны будуць запрошаныя на праслухванне ў Дом радыё. Падрабязная інфармацыя і навіны конкурсу - на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і ў сацыяльных сетках.