Адкрыць "Свет сюррэалізму" прапануе мастак Ігар Карпаў

21 июня 2017

Выстава адкрылася ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры". Некалькі дзясяткаў работ напісаны ў розныя перыяды творчасці жывапісца і адлюстроўваюць жыццё ў незвычайным ракурсе. Гэта спалучэнне сімвалічных вобразаў. Дарэчы, Ігар Карпаў не толькі мастак - дванаццаць гадоў працаваў галоўным архітэктарам Партызанскага раёна сталіцы. Сваю выставу і прысвяціў былой прафесіі.

Зазірнуць у "Свет сюррэалізму" Ігара Карпава можна да 28-га чэрвеня.