Адкрыўся Пяты Мінскі форум вулічных тэатраў

7 мая 2017

У Верхнім горадзе на два дні сёння адкрыўся Пяты Мінскі форум вулічных тэатраў. У гэтым сезоне больш як 200 артыстаў пазнаёмяць тысячы людзей з разнастанасцю жанраў вулічнага і цыркавога мастацтва. Паказы пройдуць адразу на трох лакацыях: у Ратушы, на арт-тэрасе і ў Карэтным панадворку. Стартавала свята вулічных тэатраў з масавага шэсця ўсіх удзельнікаў форуму.

Стаць удзельнікам вулічнага паказу можа кожны. Спектаклі такіх калектываў інтэрактыўныя і бясплатныя.