Адкрылася выстава вырабаў з драўніны Анатоля Новікава

7 декабря 2018

Творчае натхненне гэты майстар знаходзіць у прыродных матэрыялах. Анатоль Новікаў стварае арт-аб'екты з дрэва. Гадзіннікі, посуд і нават мэблю з рэдкіх парод драўніны зараз можна ўбачыць у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Там адкрылася выстава аўтара. У экспазіцыі - некалькі дзясяткаў драўляных твораў, у іх майстар імкнуўся падкрэсліць прыродную прыгажосць жывога матэрыялу. Дарэчы, па яго аўтар адпраўляецца ў сапраўдныя творчыя экспедыцыі ў Сібір.

Убачыць драўляныя скульптуры можна да 19 снежня ў галоўным корпусе БНТУ.