Справаздачныя канцэрты лаўрэатаў і стыпендыятаў спецфонду Прэзідэнта прайшлі ў Мінску

7 мая 2018

Лаўрэаты і стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі далі справаздачу аб поспехах мінулага года. На сцэне беларускага музтэатра адбыўся вялікі канцэрт, у якім юныя таленты паказалі свае дасягненні ў жанрах музычнага, харэаграфічнага і тэатральнага мастацтва. Большую частку праграмы склалі эстрадныя выступленні. Такі акцэнт звязаны з апошнімі значнымі перамогамі маладых беларусаў на шматлікіх эстрадных конкурсах і фестывалях, такіх як "Славянскі базар у Віцебску", "Сіняя птушка", дзіцячае "Еўрабачанне" і Дэльфійскія гульні). Канцэрт аб'яднаў малавядомыя імёны з ужо знакамітымі лаўрэатамі спецфонду.

Справаздачныя канцэрты лаўрэатаў і стыпендыятаў спецфонду Прэзідэнта - традыцыя, якая матывуе моладзь на новыя дасягненні і поспехі. За больш як 20 гадоў фонд заахвоціў і падтрымаў звыш 2 з паловай тысяч адораных маладых людзей і каля 200 калектываў.