Адборачны тур танцавальнага конкурсу Славянскі кубак праходзіць у Мінску

9 ноября 2013

Адборачны тур міжнароднага танцавальнага конкурсу Славянскі кубак праходзіць гэтымі днямі ў сталіцы. У спаборніцтвах бяруць удзел каля 300 дзіцячых танцавальных калектываў з Расіі і Беларусі. Удзельнікі дэманструюць харэаграфічнае мастацтва ў дзвюх намінацыях - эстрадны танец і народны танец.


10 лістапада адбудзецца заключны гала-канцэрт, на якім аб'явяць вынікі конкурсу. Лепшыя калектывы атрымаюць пуцёўкі ў фінал, правесці які плануецца ў Санкт-Пецярбургу ў сакавіку 2014 года.